Днямі блогер падзяліўся відэа «распакавання чэка» з рынку на 15 рублёў, на які, паводле яго слоў, яму ўдалося купіць 600 грам свежай зялёнай цыбулі, качан салаты «Айсберг» на паўкіло і 6,8 кг памідораў.

Мужчына таксама падзяліўся відэа цэнаў на іншую садавіну і гародніну — у разы ніжэйшых за тыя, якія ў лютым можна ўбачыць у большасці беларускіх крамаў:

  • гранат — 2 рублі,
  • клемянціны — 2,5 рубля,
  • каралёк шакаладны — 2,5 рубля,
  • апельсін — 3,3 рубля,
  • вінаград «кіш-міш» — 4,2 рубля,
  • памідоры — 2-2,5 рубля,
  • балгарскі перац — 3 рублі,
  • часнок — 5 рублёў,
  • зялёная цыбуля — 4 рублі,
  • салата «Айсберг» — 5,5 рубля,
  • радыска — 4,5 рубля,
  • кроп, пятрушка — 1 рубель,
  • кінза — 6,5 рубля,
  • шампіньёны — 7 рублёў.

«Не веру!», — заявілі гледачы ў каментарах, выказаўшы здагадку, што на відэа — «летнія цэны». Аднак іншыя падпісчыкі пацвердзілі, што ў мінулыя выходныя «яшчэ танней было ўсё».

Як сцвярджае аўтар відэа, такія нізкія цэны цяпер — на аптовым рынку «Новы Лебядзіны» ў вёсцы Табары пад Мінскам. Адпаведна, за такую цану ўзяць можна толькі вялікія аб'ёмы гародніны і садавіны, як правіла, іх прадаюць скрынямі.

У іншым відэа «Беларускі тата» паказаў для параўнання рознічныя цэны на прадукцыю ў «перакупаў з Табараў» на адным з рынкаў. Там кілаграм мандарынаў прапануюць ужо па 7-8 рублёў, што значна бліжэй да «крамных» рэалій.

Чытайце таксама:

На рынку Валяр'янава з'явіліся памідоры па 130 рублёў за кіло. Адкуль яны такія?

Журналісты пула Караніка прывезлі аленям 2,5 тоны гнілой садавіны. Жывёлы есці не сталі

Патрыце лупінай мандарына ногі. Эфект вас здзівіць

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1