tangerine peel лупіна мандарынаў кожура мандаринов

Фота: Ihar Leichonak / Vecteezy

Як адзначаюць навукоўцы, у лупіне мандарынаў нашмат болей вітамінаў С, А, Е, чым у мякаці. Яна насычаная эфірнымі алеямі, пекцінам, каліем і фосфарам. Найбольш распаўсюджаны спосаб выкарыстання лупіны — яе высушванне для наступнага прыгатавання адвараў, дадавання ў чай ці ў выпечку.

Лупіна мандарына дапаможа пры закладзенасці носу. Трэба змясціць лупіны ад двух-трох мандарынаў у міску з кіпячай вадою, даць пару хвілін настаяцца, а затым на працягу дзесяці хвілін удыхаць пару па чарзе кожнай наздрыной.

Адвар з высушаных лупін мандарыну дапаможа пры бранхіце. Для гэтага трэба тры сталовыя лыжкі лупін заліць дзвюма шклянкамі вельмі гарачай вады і даць пару гадзін настаяцца. Затым атрыманы настой працэджваюць, дадаюць трохі мёду і на працягу дня выпіваюць.

Лупіна мандарыну павышае імунітэт, паляпшае апетыт і страваванне. Для гэтага дастаткова дадаваць здробленую сухую лупіну ў салаты, кашы, тварог ды іншыя прадукты.

tangerine peel лупіна мандарынаў кожура мандаринов

Фота: Ihar Leichonak / Vecteezy

Але акрамя гэтага, лупіна мандарынаў можа быць карысная і ў іншым. Мы прапануем вам пацерці ёй ногі.

Дзякуючы сваім антыбактэрыяльным уласцівасцям лупіна мандарынаў дапаможа ў змаганні з мікозам і перадухіліць рэцыдывы захворвання. Яна пасадзейнічае змяншэнню патлівасці ног і станоўча паўплывае на стан скуры, асабліва на пятках, дзе яна звычайна сухая і цвёрдая ды часамі лопаецца. Націранне такіх месцаў лупінай мандарынаў акажа пажыўны і расслабляльны эфект.

Для дасягнення найлепшых вынікаў націрайце ногі лупінай ад мандарынаў два разы на дзень на працягу тыдня. Калі заўважыце паляпшэнні, паўтарайце гэтую працэдуру 2—4 разы на тыдзень.

Націранне іншых участкаў скуры лупінай мандарына палепшыць яе колер, асвяжыць і танізуе. Эфірныя алеі дапамогуць пры тлустай і камбінаванай скуры ды высыпаннях.

Аднак трэба памятаць, што ў людзей, у якіх алергія на цытрусавыя, алергію будуць выклікаць і лупіны.

Чытайце яшчэ:

Не выкідвайце лупіну грэйпфрута — яна яшчэ можа быць карыснай

Як адрозніць салодкія мандарыны ад кіслых?

Як зрабіць кіслыя мандарыны салодкімі — лайфхак

Клас
27
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?