Цяпер у інстаграме «Бруге» з'явілася інфармацыя, што клуб хутка зноў адкрыецца. Realt.by расказвае, калі і ў якім фармаце.

— «Бруге» вяртаецца. Мы амаль нічога не мянялі і стараемся цалкам захаваць любімую атмасферу клуба, таму ты зноў можаш вярнуцца ў свой дом! — напісалі ў інстаграме клуба.

Першы канцэрт запланаваны на 2 сакавіка. Выступаць будуць беларускія гурты, якія граюць метал і металкор.

Што за клуб?

Начны клуб «Бруге» знаходзіцца па адрасе Партызанскі праспект, 6А. Гэта за дзесяць хвілінаў хады ад станцыі метро «Пралетарская». Ён працаваў з 2015 па 2021 год, да яго на гэтым месцы быў клуб «Піраты». Раней «Бруге» быў вядомы частымі канцэртамі беларускіх музыкаў.

«Бруге» прадавалі за 20 тысяч даляраў. За гэтыя грошы пакупніку абяцалі новую юрыдычную асобу (без даўгоў і гісторыі, удакладняў прадавец) і дагавор арэнды памяшкання. Таксама ў кошт уваходзіла ліцэнзія на продаж алкаголю, мэбля, абсталяванне кухні і бара і старонка клуба ў Instagram з 12,2 тысячы падпісчыкаў.

Чытайце таксама:

Зачараванае месца. У самым цэнтры Мінска закрылася чарговая ўстанова, што адпрацавала толькі год

З каралеўскай люстрай у санвузле. У Мінску ў звычайным ЖК прадаецца кватэра-палац

У Мінску ў элітным доме прадаецца кватэра на даху. Як у Карлсана, толькі ў разы большая

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0