Відэа з крамы з дарагімі грыбамі падзяліліся ў тыктоку журналісты партала Slivki.by. Выявілася, што гаворка зусім не пра заморскія труфелі, якія лічацца самымі дарагімі грыбамі, а пра звыклыя для беларусаў баравікі.

Пад відэа самым папулярным разам з пытаннем «за што такія грошы?» аказалася рытарычнае пытанне, «ну і хто іх купіць?», намякаючы на завоблачную цану.

Многія беларусы адзначылі, што прадукт наўрад ці будзе карыстацца вялікай папулярнасцю, калі «ў лесе бясплатныя» грыбы, а мінулы грыбны сезон выдаўся вельмі «ўраджайным» для беларускіх грыбнікоў.

«Грыбы гэтыя ніхто не купіць. Ды і ў лесе па сезоне іх было столькі, што раслі гэтыя грыбы нават у гарадскіх парках», — адзначыў адзін з каментатараў.

Многія гледачы пад відэа выхваляліся сваімі запасамі. «У мяне такіх штучак два трохлітровыя слоікі і адзін двухлітровы», — напісала адна дзяўчына, а іншы каментатар расказаў, што ў 2023 годзе «насушыў 27 кіло ў сухім выглядзе, для супчыка, яек з грыбамі, піражкоў, пірагоў і іншага».

Узнікла ў гледачоў і слушнае пытанне, чаму ў грыбны сезон нарыхтоўчыя пункты прымаюць у людзей тыя ж грыбы па «вельмі нізкіх цэнах», калі іх выніковы кошт такі высокі. Як адзначылі самі аўтары відэа, «вось дзе жывыя грошы», калі меркаваць выключна па цэнах на прылаўках магазінаў.

Між тым гэта далёка не рэкордная цана на сухія баравікі, якую адзначалі пакупнікі ў Беларусі. Мінулай восенню ў адной з крамаў беларускай гандлёвай сеткі Green заўважылі сушаныя баравікі польскай вытворчасці коштам 649,5 рубля за кіло.

Чытайце таксама:

«Мы ж не жывёлы». Пошук пратэрміноўкі ў гомельскай краме «Еўраопта» ўскалыхнуў тыкток

У Беларусі пачалі выпускаць масла «гхі». Што гэта такое і чаму каштуе 66,8 рубля за кг?

На вакзале ў Мінску прадаюць беларускія клубніцы. Колькі каштуюць?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2