«У сувязі з атакай на ВБУ з боку спецслужбаў рэжыму Вольны беларускі ўніверсітэт заяўляе, што займаецца выключна адукацыйнай дзейнасцю дзеля пашырэння сучасных ведаў пра эканоміку, палітыку, грамадства і гісторыю сярод беларусаў. 

У сённяшніх умовах бяспека людзей была і застаецца для нас прыярытэтам нумар адзін. Аднак для яе максімальнага забеспячэння раім беларусам, якія застаюцца на нашай Радзіме або вяртаюцца туды, зрабіць адпаведныя захады, каб зменшыць рызыкі для сябе і адпісацца ад публічных акаўнтаў ВБУ ў сацыяльных сетках (Telegram, Facebook, Instagram, LinkiedIn). Варта выдаліць гісторыю наведвання інфармацыйных рэсурсаў ВБУ, а таксама паведамленняў у перапісцы ці каментавання/упадабання нашых допісаў.

Нашы курсы былі і застануцца адкрытымі для ўсіх беларусаў добрае волі ва ўсіх краінах пры належных захадах бяспекі і ананімнага ўдзелу.

Цкаванне ВБУ з боку архаічнага і ўсё больш нямоглага рэжыму не спыніць нас у выкананні нашай місіі па развіцці акадэмічных свабодаў і крытычнага мыслення ў Беларусі, фармаванні еўрапейскіх і нацыянальных каштоўнасцяў у беларусаў», — гаворыцца ў заяве.

***

Вольны беларускі ўніверсітэт — грамадская ініцыятыва, якая ўзнікла ў 2017 годзе з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

Адзін з яго натхняльнікаў — Аляксандр Мілінкевіч.

Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБУ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. Меркавалася, што часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання («blended learning») — сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесіі і стажыроўкі ў ЕС.

Варта адзначыць, што месяц таму супрацоўнік КДБ Канстанцін Бычак падключыўся да анлайн-занятку ВБУ.

Чытайце таксама:

Вольны беларускі ўніверсітэт прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Сёння кадэбісты зноўку далучыліся да заняткаў ВБУ. Расказваем, што яны маглі даведацца і як абараніць сябе ў анлайн-адукацыі

«Вы пад кантролем». Супрацоўнік КДБ падключыўся да анлайн-занятку Вольнага беларускага ўніверсітэта

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1