Мясцовыя ўлады плануюць увесці яго ў эксплуатацыю да канца 2024 года. Пра гэта распавёў кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Сяргей Масляк, пішуць Мінск-навіны.

Праект, які трапіў у катэгорыю даўгабудаў, прадугледжвае, што разам з гандлёвымі плошчамі ў цэнтры будуць змешчаныя і спартыўная зала, і невялікі кінатэатр.

Як патлумачыў кіраўнік Заводскага раёна, інвестар раней прыняў рашэнне аб карэкціроўцы праектна-каштарыснай дакументацыі, з-за гэтага адсунуўся тэрмін будаўніча-мантажных работ. Тым не менш стаіць задача здаць аб'ект у гэтым годзе.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1