Фота: Elmedia

Фота: Elmedia

З тэрыторыі Універсітэта абароны дэмантавалі помнік Нурсултану Назарбаеву. Orda.kz пацвердзілі, што манумента цяпер сапраўды там няма.

Прайсці на тэрыторыю ВНУ не ўдалося, ля ўвахода ўсталяваны шлагбаум, дзе дзяжураць ахоўнікі. Паколькі ўніверсітэт з'яўляецца стратэгічным ваенным аб'ектам, правядзенне фота– і відэаздымкі забаронена, растлумачылі прадстаўнікі ўстановы.

Аднак у Міністэрстве абароны ўжо пракаментавалі знос помніка:

«Загадам міністра абароны найменне «Нацыянальны ўніверсітэт абароны імя першага прэзідэнта РК — Елбасы» было зменена на «Нацыянальны ўніверсітэт абароны Рэспублікі Казахстан». У сувязі з чым было прынята рашэнне перамясціць і ўсталяваць помнік, які быў размешчаны на тэрыторыі Нацыянальнага ўніверсітэта абароны, у будынак Дзяржаўнага ваенна-гістарычнага музея Узброеных сіл РК».

Нацыянальны ўніверсітэт абароны — вышэйшая вайскова-навучальная ўстанова, якая вядзе падрыхтоўку афіцэрскага складу для Узброеных сіл Казахстана і іншых дзяржаўных органаў. Універсітэт пачаў працаваць у 2003 годзе па ўказе Нурсултана Назарбаева. Імя першага прэзідэнта ВНУ атрымала ў 2018 годзе.

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1