Самалёт Ryanair, які ляцеў з італьянскага Трэвіза ў румынскі Бухарэст, здзейсніў адзін з самых кароткіх пералётаў у гісторыі. Імаверна, каб не выплачваць кампенсацыі пасажырам, піша партал 34 travel.me.

Ryanair павінен быў прызямліцца ў аэрапорце імя Анры Коанды. Але пасадачная паласа там была закрытая для прыбірання снегу. Перавозчыку давялося ляцець у Міжнародны аэрапорт Бухарэст-Бэняса імя Аўрэлія Влайку. Пасажыраў там, праўда, не высадзілі.

Самалёт дазаправілі, пачысцілі і зноў адправілі ў неба — каб дабрацца да аэрапорта ў Атапені (які знаходзіцца ўсяго за сем кіламетраў ад Бухарэст-Бэняса).

Гэта дазволіла лаўкостару пазбегнуць растрат на выплаты, якія маглі запатрабаваць пасажыры за «незавершаны пералёт».

Чытайце таксама:

Як падчас вайны падарожнічае Зяленскі, калі самалётам з Кіева не вылеціш?

ЗША і Турцыя прыпыняюць выкарыстанне адной з мадэляў Boeing — у самалёта ў палёце сарвала аварыйныя дзверы

Калі самалёт у аэрапорце Токіа загарэўся, 367 пасажыраў мелі некалькі хвілін, каб выратавацца. Вось як яны гэта зрабілі

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
3