Напрыклад, кампанія-арэндадаўца «Лерынбудінвест» падала пазоў аб запазычанасці па арэнднай плаце да «Захадхімгандля», якая з'яўляецца ўладальнікам «Вострава чысціні». Пададзены пазоў і ад іншага арэндадаўцы — ТАА «Гандлёвыя рады «Магістраль».

З «Захадхімгандлем» таксама судзяцца «Інгман марожанае»(вытворца марожанага з Гомеля) і «Беллакт-сталіца»(дыстрыб'ютар прадуктаў харчавання «Беллакт»). Некалькі пазоваў пададзеныя ад Белаграпрамбанка.

Ёсць сярод тых, хто хоча вярнуць даўгі, і расійскае прадпрыемства «Катон Клаб», якое вырабляе сродкі асабістай гігіены. Яно падало пазоў да беларускага ТАА «Фабрыка Ромакс», звязанага з сеткай «Востраў чысціні і смаку». Пакуль што сумы спрэчак у расійскай базе арбітражных спраў не пазначаныя.

Вядома, што ў 2022 годзе «Катон Клаб» ужо падаваў пазоў больш чым на 5 млн расійскіх рублёў (больш за 180 тысяч беларускіх). Гэта перадаплата па дамове пастаўкі тавару. З нейкай прычыны кампанія адклікала пазоў.

Раней паведамлялася, што шмат у якіх крамах беларускай сеткі значна паменшыўся асартымент тавараў. Некаторы час не працаваў сэрвіс анлайн-замовы тавараў. Як тлумачыла крыніца ў адной з кампаній-пастаўшчыкоў, прычына праблем сеткі — у даўгах.

Пакуль што гаворкі пра банкруцтва «Вострава чысціні і смаку» не ідзе.

Чытайце таксама:

«Востраў чысціні» аднаўляе дастаўку тавараў

У МАРГ спыталі наконт сеткі крам «Востраў чысціні»

«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні»

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2