«Востраў чысціні» прадае не толькі бытавую хімію, але і прадукты, і алкаголь. Фота: «Наша Ніва»

«Востраў чысціні» прадае не толькі бытавую хімію, але і прадукты, і алкаголь. Фота: «Наша Ніва»

З 8 студзеня дастаўка паэтапна пачне працаваць у абласных цэнтрах і Іўі. Аб запуску ў рэгіёнах сетка паведаміць дадаткова.

Цяпер у інтэрнэт-краме можна замовіць больш за 5 тысяч тавараў, асартымент абяцаюць пашырыць да 15 тысяч пазіцый.

У кастрычніку 2023 года ў кантакт-цэнтры кампаніі распавялі Office Life, што прыпынілі дастаўку праз тэхнічнае абнаўленне сайта.

У пачатку ліпеня ў інтэрнэт патрапілі звесткі 730 тысяч пакупнікоў рознічнай сеткі. Па гэтым факце кампанію правяраў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.

А ў канцы верасня стала вядома, кампанія «Ромакс», якая кіруе «Востравам чысціні і смаку» ды «Востравам здароўя», сутыкаецца з фінансавымі цяжкасцямі. 

Кіруе крамамі і брэндамі група кампаній «Ромакс». Яе асноўныя бенефіцыяры — сям'я Віктара Рамука. На Рамукоў працуюць больш за 7000 чалавек.

Як раней паведамляла «Наша Ніва», Рамука арыштоўвалі ў 2022-м. За выхад тады давялося заплаціць вялікую суму ў некалькі мільёнаў даляраў. Фінансавыя праблемы ў сеткі ўзніклі таксама праз хібы ў бізнэс-мадэлі і эканамічныя шокі на рынку: скарачэнне купчай здольнасці, рост цаны імпарту праз падзенне рубля, абмежаванне максімальнай нацэнкі па 713-м указе, падаражэнне крэдытаў.

Чытайце таксама:

Зірніце, што будуюць на месцы старога лямпавага Чэрвеньскага рынку

Раёнка зладзіла рэйд па сельскіх крамах і ледзь знайшла мандарыны

У Мінску ў пятніцу адкрыецца яшчэ адзін дыскаўнтар. Прычым у тавараў будзе па дзве цаны

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0