У Гомелі затрымалі дырэктара тэлерадыёкампаніі «ФілТВ»

Віталя Філінскага, вядомага гомельскага бізнэсоўца, прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, піша «Гомельская вясна».

25.03.2024 / 19:58

Віталь Філінскі

22 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна горада Гомеля на Віталя Філінскага было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.

Справу разглядала суддзя Восіпава Алеся. Да чаго прадпрымальніка прысудзілі, высвятляецца.

Вядома, што Віталь Філінскі ў 1996 годзе стварыў телерадыёкампанію «ФілТВ», асноўным напрамкам дзейнасці якой з'яўляецца рэклама на тэлебачанні. Ён таксама з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання «Адзінства», якое садзейнічае развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.

Чытайце таксама:

Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку-таролага. «Абразіла памерлых у Крокусе»

Сілавікі затрымалі гродзенца за здымкі вайсковай тэхнікі. На відэа ў яго падбітае вока

Мінчука арыштавалі за вокліч «Жыве Беларусь» з акна кватэры

Nashaniva.com