Былога журналіста-фрылансера Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калоніі

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес рашэнне ў крымінальнай справе, заведзенай на былога журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. Суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі за «паклёп на Лукашэнку» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Радыё Свабода».

21.03.2024 / 17:25

Толчыну 64 гады, у яго шэраг хранічных захворванняў. Да 2020 года супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасня 2023 года, з таго часу ён знаходзіўся ў гомельскім СІЗА. Як даведалася «Радыё Свабода», ягоны стан здароўя апошнім часам моцна пагоршыўся.

Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за тыдзень-два да ягонага затрымання. Пракурор прасіў для яго 3 гады калоніі.

Чытайце таксама:

Былога журналіста Андрэя Толчына абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах

Гомельскаму журналісту Андрэю Толчыну ставяць у віну ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні

Гомельскага журналіста Андрэя Толчына вінавацяць у шкодзе інтарэсам нацыянальнай бяспекі

Nashaniva.com