Андрэя абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Ягоную справу пачнуць разглядаць ужо 5 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Казлоў, піша «Вясна».

Сілавікі затрымалі Андрэя напрыканцы верасня 2023 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі. Вядома, што палітвязень пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі.

Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:

СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Андрэй Мікалаевіч Толчын

Чытайце таксама:

СК сцвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»

Віцебскі суд завочна асудзіў беларуску, якая даўно ўжо жыве за мяжой

Жыхара Брэста затрымалі за данаты. Ён кажа, што блытае экстрэмісцкія арганізацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2