«Да нейкіх пытанняў я не была гатовая». Ірына Дарафеева расказала, чаму пайшла ў дэпутаты ў 2016-м

Спявачка Ірына Дарафеева паўдзельнічала ў праграме «Сто пытанняў даросламу» на канале «Беларусь 1». Сярод іншага, адказала і на пытанне, з чым было звязана жаданне пашсці ў 2016-м у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

09.03.2024 / 13:16

Ірына Дарафеева

«Змяніць свет да лепшага. Я думаю, што [гэта] галоўная мэта ў людзей, якія бачаць, што яны могуць прыносіць дапамогу людзям, адказваць на нейкія пытанні набалелыя, надзённыя. Мне, вядома, хацелася дапамагаць вырашаць нейкія пытанні.

Можа быць, не ўсё так здарылася, як хацелася, але тым не менш… Унесены былі змены ў закон аб аўтарскіх і сумежных правах, я гэтаму вельмі рада. Вельмі важна, каб закон працаваў. Калі ты разумееш, што на справе так не атрымліваецца, значыць трэба нешта мяняць, уносіць праўкі, змены, павінна быць ініцыятыва.

Я думаю, што я нездарма правяла тры гады ў Палаце прадстаўнікоў, мне было вельмі цікава і складана.

Да нейкіх пытанняў я не была гатовая, калі шчыра. Толькі атрымаўшы гэты вопыт, пачынаеш разумець, наколькі гэта адказная і складаная праца», — падсумавала спявачка.

На перапрызначэнне ў парламент у 2019-м Дарафеева не пайшла.

Чытайце таксама:

«Трэба ўнесці нейкі свой пасіўны ўклад». Ірына Дарафеева выказалася пра артыстаў, што былі вымушаныя з'ехаць з краіны

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Саладуху і Дарафееву адправяць працаваць на завод

Ірыну Дарафееву абралі старшынёй аўтарскай рады Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

Nashaniva.com