Apple згортвае распрацоўку электрамабіля. Супрацоўнікаў перавядуць у AI-аддзел

У праекце былі задзейнічаныя дзве тысячы чалавек.

28.02.2024 / 09:03

Apple Park у Куперціна (Каліфорнія). Фота: Wikimedia Commons

Кампанія Apple вырашыла згарнуць адзін з самых амбіцыйных у сваёй гісторыі праектаў па стварэнні электрамабіля, якім пачала займацца 10 гадоў таму, піша Бі-бі-сі.

У праекце (Project Titan), існаванне якога Apple ніколі публічна не прызнавала, меркавана было задзейнічана каля двух тысяч чалавек — усярэдзіне кампаній яны былі вядомыя як Special Projects Group.

Частка з іх будзе пераведзена ў падраздзяленне, якое займаецца распрацоўкамі ў вобласці штучнага інтэлекту, піша Bloomberg.

Па звестках суразмоўцаў агенцтва, рашэнне было прынята галоўным аперацыйным дырэктарам Apple Джэфам Уільямсам і віцэ-прэзідэнтам Кевінам Лінчам.

Сама Apple гэтыя паведамленні не каментуе.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўжо прадаюцца Apple Vision Pro. Але каштуюць, як шэсць новых айфонаў

Apple упершыню абагнала Samsung па продажах смартфонаў

Microsoft абагнала Apple 

Nashaniva.com