Беларусцы прапанавалі зарабіць 18 тысяч рублёў за кароткі танец. І яна справілася

У тыкток-акаўнце беларускага Domino's выклалі відэа, на якім работніца ўстановы Каця выконвае нескладаны, але вельмі энергічны танец. Прэс-служба кампаніі прапанавала падпісчыкам пакідаць каментары пад пастом, паабяцаўшы выдаць дзяўчыне прэмію, сувымерную з колькасцю пакінутых паведамленняў. Людзі адгукнуліся і магутна раскруцілі лічыльнік, піша Telegraf.news.

07.02.2024 / 23:17

Скрыншот з відэа

За два дні — па стане на вечар серады, 7 лютага — ролік набраў 3 млн 200 тыс. праглядаў і 52 тысячы каментароў — у асноўным хвалебных і кароткіх накшталт «Кацюха, давай!»

@dominosby Вы так просили дать Кате премию, поэтому.. #dominosbelarus #dominospizza ♬ оригинальный звук - Spotify $-$

Праўда, яшчэ раней у кампаніі паведамілі, што «прэміяльны лічыльнік» спынілі на адзнацы ў 18 тысяч.

«Мы зрабілі стоп на 18k каментаў. Прэміі і відэа быць», — удакладнілі ў прэс-службе кампаніі.

У каментарах тут жа запатрабавалі зняць відэа, як Каці ўручаюць прэмію. І папярэдзілі: «Калі што, прыйдзем усёй плоймай» і «адмовімся ад спажывання піцаў».

Чытайце таксама:

Відэа з новых плаваючых могілак пад Баранавічамі ўзарвала тыкток

Маладым на вяселле падарылі вядро капеек

Блогер паказаў, дзе можна купіць мандарыны па 2,5 рубля за кілаграм

Nashaniva.com