У кабінцы прыбіральні барысаўскага гіпермаркета паставілі камеру

Блогер з Барысава паказаў сістэмы відэаназірання, якія ўсталяваныя ў самых нечаканых месцах: на драўлянай прыбіральні і ў кабінцы грамадскай прыбіральні будаўнічага гіпермаркета, піша Ex-press.live.

26.01.2024 / 23:01

Блогер жартуе, што ў паліклініку цяпер хадзіць не трэба: камера ідэнтыфікуе вашу асобу і выдасць вынікі аналізаў, у тым ліку зробіць і тэст на цяжарнасць.

Раней гэты самы блогер з Барысава паказаў пад'езд у цэнтры Барысава з нядзейным ліфтам, які запаскуджаны галубамі, а таксама паспяхова змагаўся з надпісамі ў ліфце, пастаўленым паўгода таму.

Будаўнічы гіпермаркет у Барысаве адкрыўся ў канцы снежня на месцы знесенай фабрыкі музычных інструментаў, якую ў горадзе называлі «Піянінкай».

Чытайце таксама:

«Не будзем мы ніколі жыць, як у Еўропе». Жыхар Барысава паказаў, што за паўгода зрабілі мясцовыя з новым ліфтам

Без вады, з печкай і туалетам на вуліцы. Паглядзіце, як жывуць у старых кватэрах Маладзечна

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Nashaniva.com