Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Эван Флойд, прафесар гігіены працы і навакольнага асяроддзя ў амерыканскім University of Oklahoma Health Sciences Center, разумее, што не ўсе закрываюць унітаз, перад тым як змыць. «Праўда, не так шмат людзей і хварэюць ад змывання вады ва ўнітазе», — цытуе спадара Флойда Inverse. 

Але ён таксама прызнае, што доказы дэманструюць, што закрытая накрыўка змяншае ўздзеянне на нас бактэрый і вірусаў, якія жывуць ва ўнітазах.

Пырскі ад зліву трапляюць на бліжэйшыя паверхні. Гэтыя кроплі могуць выклікаць захворванні пры непасрэдным кантакце: калі дакрануцца да гэтых паверхняў, на руках у вас могуць застацца бактэрыі, якія ўтрымліваюцца ў гэтых кроплях. Аднак існуе і так званы спрэй — вада ў выглядзе аэразолю, які пасля зліву застаецца ў паветры і бактэрыі з якога могуць трапіць у дыхальную або страўнікава-кішачную сістэмы.

Такім чынам, хоць рызыка заражэння і «залежыць ад мноства фактараў» і, па вялікім рахунку, мінімальная, трэба ведаць, ў грамадскіх туалетах яна даволі істотная.

Прафесар Флойд падкрэслівае, што закрыццё накрыўкі ўнітаза значна змяншае «выкід бактэрый у атмасферу».

Іншы фактар ​​зыходзіць ад самой папуляцыі ўзбуджальніка. Ён кажа, што не ўсе патагенныя мікраарганізмы сапраўды настолькі заразныя. Так, некаторым інфекцыям для таго, каб заразіць чалавека, патрэбныя ўсяго два-тры ўзбуджальнікі; у той час як іншыя, для якіх патрэбныя сотні ўзбуджальнікаў, уяўляюць значна меншую рызыку. Аднак калі на сцэну выходзіць, напрыклад, такое інфекцыйнае захворванне, як Covid-19 — то рызыка стае невядомай, таму што ў такім выпадку трэба яшчэ высветліць парог, які выкліча інфекцыю.

Рэгулярная санітарная апрацоўка зводзіць да мінімуму забруджванне паветра і паверхняў. Не меншую ролю адыгрывае правільная вентыляцыя ў санвузлах. Рэгулярная чыстка прыбіральні таксама зніжае і колькасць хваробатворчых мікраарганізмаў у адным змыве. Калі туалетная вада брудная, тады і пырскі будуць прапарцыйна больш бруднымі. 

Флойд кажа, што пасля ачысткі вада ва ўнітазе дасягае максімальнага забруджвання пасля чатырох-сямі змываў. Пасля пятнаццатага зліву пункт забруджвання стабілізуецца, што сведчыць аб забруджванні паверхні пырскамі. Маючы гэта на ўвазе, трэба звяртаць увагу на колькасць разоў, калі ўнітаз быў змыты, каб вызначыць ступень забруджвання, а не тое, колькі дзён прайшло з апошняй чысткі.

Такім чынам, добра калі ва ўнітазе ёсць накрыўка. А калі яна ёсць, то выкарыстоўвайце яе, раз яна ёсць.

Чытайце таксама:

Як часта варта прымаць душ? Раяць дактары

Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе

Педыятр разбурае 8 міфаў пра дзіцячыя хваробы

Клас
23
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
12
Сумна
5
Абуральна
4