У Кітаі стварылі «амаль вечную» батарэйку для смартфонаў. Яна ядзерная

Кітайскі стартап Betavolt паказаў новую ядзерную міні-батарэйку, якая прызначана для працы тэлефонаў, дронаў, штучных сэрцаў і шмат чаго іншага. Але ці бяспечная яна для чалавека? У кампаніі адказалі.

12.01.2024 / 14:12

Ядзерная міні-батарэйка ад стартапа Betavolt, якая меншая за манету. Фота: Betavolt

Паводле афіцыйнай заявы кітайскага стартапа Betavolt, ім створана першая ў свеце ядзерная міні-батарэйка, якая ўжо пачала тэставацца ў розных прыладах.

Як сцвярджае Betavolt, батарэйка мадэлі BV100, памерам меншая за манету, складаецца са штучнага ізатопа 63 (нікель) і алмазных паўправаднікоў 4-га пакалення, што дазволіць трымаць адзін зарад мінімум да 50 гадоў і мець моцную ўстойлівасць да маразоў і спякоты.

Серыйны выпуск і продаж ядзерных батарэек BV100 плануецца на 2025 год.

«Ядзерныя энергетычныя батарэі Betavolt задаволяць патрэбы ў амаль вечнай працы аэракасмічных прыладаў, сістэм штучнага інтэлекту, медыцынскага абсталявання, мікрапрацэсараў, смартфонаў, невялікіх беспілотных лятальных апаратаў і мікраробатаў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі Betavolt.

Пракаментавалі ў стартапе і засцярогі ад магчымай шкоды BV100 для чалавека «з-за ядзернага выпраменьвання». Па словах прадстаўнікоў Betavolt, іх батарэйкі цалкам бяспечныя не толькі для людзей, але і для навакольнага асяроддзя.

«Батарэйкі абсалютна бяспечная, не маюць вонкавага выпраменьвання і падыходзяць для выкарыстання ў медыцынскіх прыладах, такіх як кардыёстымулятары, штучныя сэрца і слыхавыя апараты

Яны таксама з'яўляюцца экалагічна чыстымі, бо штучны ізатоп нікеля-63 пры распадзе ператвараецца ў стабільны і нерадыёактыўны ізатоп медзі»

У стартапе ўпэўнены, што дадзеная інавацыя дапаможа Кітаю атрымаць лідарства ў новай тэхналагічнай гонцы і ў распрацоўцы штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама:

Будучыня набліжаецца да нас імкліва: дзевяць навуковых прарываў года

Кітай сядзіць на залатой жыле генетычных даных і не хоча дзяліцца

У Японіі дэбютаваў шасціпавярховы эксперыментальны тэрмаядзерны рэактар

Nashaniva.com