Фінляндыя працягнула закрыццё мяжы з Расіяй яшчэ на месяц

Міністэрства ўнутраных спраў Фінляндыі заявіла, што працягвае тэрмін закрыцця аўтадарожных пунктаў пропуску на сухапутнай мяжы з Расіяй.

11.01.2024 / 16:29

На расійска-фінскай мяжы. Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images

КПП не будуць працаваць яшчэ як мінімум да 11 лютага, сказана ў заяве фінскага ведамства. Раней фінскія ўлады вызначылі, што ўся сухапутная мяжа з Расеяй будзе закрытая да 14 студзеня.

Першапачаткова Фінляндыя з 18 лістапада на тры месяцы закрыла чатыры пункты пропуску на мяжы з Расіяй. З 30 лістапада была пастаўлена на паўзу праца ўсіх сухапутных КПП, першапачаткова гаворка ішла пра тэрмін два тыдні.

Прычынай закрыцця мяжы Фінляндыі з Расіяй з'яўляецца наплыў на яе нелегальных мігрантаў з паўднёвых краін, у чым фінскі ўрад небеспадстаўна бачыць спробы аказваць ціск на яго з боку Крамля.

Чытайце таксама:

Перанакіраванне мігрантаў з Беларусі на мяжу з Фінляндыяй — ініцыятыва расійскіх сілавікоў 

Пуцін паабяцаў праблемы Фінляндыі 

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

«Нагадвае крызіс з Беларуссю». Фінляндыя фіксуе рэзкі рост колькасці нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу на мяжы з Расіяй

Nashaniva.com