Фінляндыя закрые памежныя пераходы «Ваалімаа», «Нуямаа», «Іматра» і «Ніірала» (з расійскага боку — пункты «Тарфянаўка», «Бруснічнае», «Святагорск» і «Вяртсіля»), паведамляе Reuters. 

На прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа заявіў, што «ўрад хацеў адрэагаваць рашуча». 

Пункты Сала і Вартыус будуць адкрыты для прадастаўлення міжнароднай абароны.

Міністр унутраных спраў Мары Рантанен раней паведаміла, што ведамства прагназуе павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў з Ірака, Сірыі, Емена і Турцыі, якія пры пасярэдніцтве расійскіх памежнікаў пранікаюць у памежную зону і просяць прытулку ў ЕС.

Даследчык Інстытута замежнай палітыкі Анры Ванханен у інтэрв'ю Yle заявіў, што Расія наўмысна накіроўвае мігрантаў на мяжу, каб даставіць нязручнасці Фінляндыі.

Абмежаванні, папярэдне, працягнуцца да 18 лютага 2024 года.

Праз мігранцкі крызіс на межах Беларусі з краінамі Балтыі Польшча закрыла тры з шасці пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы, а Літва — два. Краіны ЕС назвалі крытэры, па якіх могуць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. 

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3