На дзевяціпавярховіку ў мінскай Малінаўцы намалявалі мурал. Назвалі «Абярэг» 

У Мінску на фасадзе дзевяціпавярховіка па адрасе Громава, 46 у Малінаўцы з'явіўся мурал «Абярэг», піша realt.by. Выкананы мурал у модных у афіцыёзным дызайне адценнях «высакароднага золата».

20.09.2023 / 15:17

— Гэты мурал сімвалізуе нашу краіну. У кожнага народа ёсць свае каштоўнасці, гістарычная памяць і вера. З адкрыццём новага мурала наш раён стане яшчэ лепшым і прыгажэйшым, а горад будзе абаронены гэтымі моцнымі бусламі, якія нясуць у сабе любоў, дабро і павагу, — личыць старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў. 

Аўтары мурала — Канстанцін Пахомчык і Георгій Лойка.

— Мы з Канстанцінам задумалі такі роспіс дастаткова даўно, і калі паступіла такая прапанова, не змаглі адмовіцца, таму што прывабная тэма. Абгуляць яе мы хацелі ў цёплым ключы, каб у гледачоў засталося станоўчае ўражанне. Нам здаецца, нешта ўдалося. Гэтыя вялікія, моцныя птушкі, якія лунаюць над сваім гняздом, — гэта запрашэнне гледача і якія праязджаюць турыстаў наведаць наш горад. Спадзяюся, што пасля адкрыцця гэтага мурала турыстаў у нашым горадзе будзе значна больш, — выказаў спадзяванне Георгій Лойка. 

Мурал стаў часткай арт-праекта «Традыцыі дзеля будучыні» ад «Беларусбанка». 

Чытайце таксама:

«Высакароднае золата». Як аформяць вуліцы і плошчы Мінска да Дня народнага адзінства

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

У Полацку падчас раскопак на стадыёне знайшлі старажытны «квартал ювеліраў»

Nashaniva.com