Прыходзіць на зверку пажадана, але неабавязкова.

Нагадаем, летась выйшаў указ, паводле якога зверка чаргі на жыллё будзе праходзіць не раз на пяць гадоў, а штогод. Мэта — пералічыць усіх, хто мае права знаходзіцца на чарзе, і прыбраць лішніх. У Мінгарвыканкаме пачалі гэтую працу, не чакаючы лютага: увосень прыбралі «двайнікоў» — сем’і, якія стаяць на ўліку ў розных выканкамах. Ужо пасля гэтай чысткі чарга скарацілася на 5 тысяч чалавек — з 280 да 275 тысяч. А з лютага зверка разгорнецца ў поўным маштабе. Каго выключаць з чаргі?

1. Тых, хто палепшыў свае жыллёвыя ўмовы. Прычым не толькі тых, хто набыў метры ў Мінску, але і тых, хто абзавёўся жыллём у Мінскім раёне. Выключаць у тым ліку і тых, хто даўно станавіўся на ўлік, жыў у маленькай кватэрцы, але цяпер мае больш за 15 квадратных метраў агульнай плошчы на чалавека (напрыклад, пасля смерці сваякоў).

2. Тых, хто пераехаў у іншы населены пункт. (Выключэнне — калі вы стаіце на ўліку ў арганізацыі, працуеце ў ёй і вас проста перавялі на працу ў іншы горад).

3. Тых, хто стаў у чаргу па меcцы працы, але звольнены.

4. Тых, хто падаў звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці, і тых, каго ў чаргу паставілі незаконна.

5. Тых, хто атрымаў ільготны крэдыт і пабудаваў жыллё агульнай плошчай менш чым 15 кв. метраў (у г. Мінску — менш чым 10 кв. метраў) на чалавека. Пры гэтым зняцце з уліку ажыццяўляецца пасля рэгістрацыі права ўласнасці на жылое памяшканне.

6. Тых, хто прадаў участак, дадзены пасля 1 студзеня 2011 г. як асобе, што стаіць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

7. Тых, хто тры разы цягам года адмовіўся ад сацыяльнага жылля або будаўніцтва кватэры па чарзе.

Нават калі хто-небудзь з членаў сям’і, якая стаіць у чарзе, выпісаўся з кватэры, і квадратных метраў па новых правілах хапае (гэта значыць, іх больш за 10 на чалавека для Мінска і 15 — для іншых гарадоў), з чаргі не здымуць.

— Прыходзіць на зверку трэба, — запэўнілі ў службе «адно акно» адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. — З дакументаў патрэбныя пашпарты, пасведчанні аб нараджэнні дзяцей. Не ведаю, ці патрэбныя будуць даведкі з Агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры Мінскай вобласці. Патэлефануйце ў лютым і ўдакладніце.

— А што, калі не прыйдзеш — выключаць?

— Не, такога не было раней.

Навошта стаяць у чарзе, калі ўсё роўна льготнага крэдыту не дадуць?

Банкі выдаюць чаргавікам камерцыйныя крэдыты пад больш нізкія працэнты. Напрыклад, той жа Беларусбанк — пад 31% гадавых. У той час як крэдыты астатніх прапануюцца па стаўках, вышэйшых за 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?