Уладзімір Гундар
«Піша лісты, вось зараз ажно чатыры лісты прыйшло па парадку. Тэлефанаваў у канцы красавіка, па тэлефоне казаў, што добра сябе адчувае. Голас у яго бадзёры, ён усміхаўся. Мы з ім размаўлялі, так добра размаўлялі 15 хвілін.
Забаранілі яму харчовую пасылку, якая да 50 кілаграмаў. Забаранілі спатканні», — паведаміла крыніца.
Палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны па справе «групы Аўтуховіча» да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін пачаў адбываць у бабруйскай калоніі №2. Але неўзабаве быў адпраўлены ў магілёўскую турму №4.
Чытайце таксама:
Асуджанага на 20 гадоў Уладзіміра Гундара зноў на год пазбавілі прадуктовай перадачы
Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы