Томаш Шміт. Фота: БелТА

Томаш Шміт. Фота: БелТА

У судзе адзначылі, што Шміт знаходзіцца ў адпачынку, і іншай інфармацыі ў іх няма.

«У сувязі з сённяшнімі паведамленнямі СМІ пра суддзю Ваяводскага адміністрацыйнага суда ў Варшаве Томаша Шміта ласкава паведамляю, што суддзя Томаш Шміт знаходзіцца ў адпачынку з 22 красавіка 2024 года да 10 мая 2024 года», — цытуе заяву суда dorzeczy.pl.

Старшыня суда падкрэсліў, што пакуль не атрымліваў ад суддзі інфармацыі пра сваю адстаўку з пасады. Больш за тое, суду невядомыя якія-небудзь падрабязнасці, акрамя тых, якія паведамляюць СМІ.

Шміт 6 траўня даў прэс-канферэнцыю ў Мінску. Ён заявіў, што просіць у Беларусі палітычнага прытулку і падае заяву аб адстаўцы з пасады суддзі.

Чытайце таксама:

«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2