У акупававым Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных. Паводле версіі следства, сёння невядомы заклаў самаробнае выбуховае прыстасаванне пад машыну супрацоўніка папраўчай калоніі ў горадзе Бярдзянску Запарожскай вобласці. Яно спрацавала. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння.

ГУР Украіны пацвердзіла забойства калабаранта.

Па звестках украінскага ведамства, падарваны ў машыне — Яўген Ананьеўскі. Ён быў адным з арганізатараў ізалятараў на тэрыторыі Бярдзянскай папраўчай калоніі №77.

«У выніку падрыву датычны да катаванняў над украінскімі палоннымі Яўген Ананьеўскі быў ліквідаваны», — заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны.

Клас
44
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3