Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа. Фота: ОСЦ

«Я ўпэўнена, што Сяргея спрабуюць запэўніць, што пра яго ўсе забыліся, што не варта было нават лезці», — кажа яна.

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская апісвае ўмовы, у якіх знаходзіцца ў жодзінскай турме ў адзіночнай камеры яе муж Сяргей Ціханоўскі (навін ад яго даўно няма, таму Святлана грунтуецца на звестках, якія даходзілі раней, пакуль сувязь не была страчана):

«Сяргей знаходзіцца ў зняволенні больш за тры гады. І ўвесь гэты час ён у адзіночнай камеры… Больш за год не прымаюць грошы Сяргею, і я ня ведаю нават, ці ёсць у яго зубная паста, туалетная папера, дзе ён гэта бярэ. Але ж людзей, як Сяргей, тысячы ў турмах. І кожны чалавек — гэта боль у сэрцы», — адзначае Святлана Ціханоўская.

Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў выніку правакацыі падчас перадвыбарчага пікета ў Гродне 29 мая 2020 года і праз паўтара года асудзілі на 18 гадоў зняволення. Потым дадалі яшчэ год.

У ліпені 2023 года пасля таго як пайшлі чуткі пра яго смерць сілавікі апублікавалі відэа з камеры з датай 5 ліпеня 2023 года, дзе Ціханоўскі робіць фізічныя практыкаванні і потым есць.

Чытайце таксама:

Суддзя, якая выносіла прысуд Ціханоўскаму, прасілася вярнуцца на працу ў КДБ. Але яе не ўзялі

Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у справе Ціханоўскага

Ціханоўская: Мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, палітвязні для яго цяпер не праблема

label.reaction.like
1
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
5
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
11