Chevrolet Corvette 1976 года выпуску, выстаўлены на аўкцыён у РБ.

Chevrolet Corvette 1976 года выпуску, выстаўлены на аўкцыён у РБ.

Аўтамабіль, некалі канфіскаваны на літоўска-беларускай мяжы (ён правозіў кантрабанду), прадаваўся некалькі месяцаў, піша av.by.

І вось цяпер яго старонка на сайце канфіскату адсутнічае: машына пайшла з малатка.

Згодна з вынікамі рэалізацыі аўтатранспарту праз аўкцыёны за з 1 па 27 красавіка 2024-га, апублікаванымі на konfiskat.by, 48-гадовы «Шэўрале» пры паступленні на таргі быў ацэнены ў 166 500,00 рублёў. Прададзены ж ён за 96 153,75 рублёў пры пачатковым кошце 91 575,00 рубля.

Гэты аўтамабіль — узор трэцяга пакалення легендарнай спартыўнай мадэлі з 5,7-літровым рухавіком пад капотам. У лоце адзначалася, што прабег «карвета» складае ўсяго 77 562 км. У іншамаркі, як вынікала з апісання, меліся сколы і драпіны.

Чытайце таксама:

Жыхар Бабруйска купіў бранявік-амфібію і катае на ім сям'ю

За чатыры паездкі ў Польшчу можа атрымацца нармальная беларуская зарплата. Колькі зарабляюць беларускія чаўнакі 

Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2