У ноч на сераду беспілотнікі атакавалі Разанскую і Варонежскую вобласці Расіі. На Разанскім нафтаперапрацоўчым заводзе ўзнік пажар, піша «Украінская праўда».

Па словах відавочцаў, атака на НПЗ адбылася каля трох гадзін раніцы. Спачатку быў чутны гул, а потым прагрымелі два выбухі.

Зараз на заводзе працуюць аператыўныя службы.

Адзін беспілотнік нібыта збілі. Колькасць БПЛА, якія даляцелі да Разанскага НПЗ, губернатар не агучыў.

Кіраўнік Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што ў ноч на сераду над тэрыторыяй Варонежскай вобласці было збіта два беспілотнікі.

Паводле яго слоў, адзін з іх быў збіты ў прыгарадзе Варонежа, а яшчэ адзін — у Варонежскай вобласці.

Разанскі нафтаперапрацоўчы завод знаходзіцца пад кантролем «Раснафты». Большасць прадуктаў нафтаперапрацоўкі экспартуецца.

Чытайце таксама:

Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці

У выніку атакі на вайсковы аэрадром у Кушчоўскай Краснадарскага краю, магчыма, пашкоджаныя самалёты

У Краснадарскім краі ў выніку атакі беспілотнікаў загарэўся НПЗ

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0