Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін у час інтэрв'ю RT

Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін у час інтэрв'ю RT

Следчыя даказалі, што выбухі арганізавала расійская вайсковая выведка, а выканаўцамі былі агенты Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін, якія таксама ажыццявілі замах у Солсберы ў Вялікабрытаніі, піша BBC.

«У сваім заключэнні NCOZ усталяваў, што расійская вайсковая выведка была датычная да арганізацыі выбухаў і гібелі чэшскіх грамадзян, уключаючы той факт, што гэта была не адзіная падобная акцыя, а частка рэалізацыі праграмы доўгатэрміновай падрыўной дзейнасці расійскай вайсковай выведкі на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу і Украіны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Расія, як сказана ў паведамленні, не супрацоўнічае з чэшскімі праваахоўнымі органамі і не выдае падазраваных для крымінальнага пераследу.

Выбухі на складах боепрыпасаў ва Врбеціцы адбыліся ў кастрычніку і снежні 2014 года. У выніку загінулі два чалавекі з ліку персаналу.

У 2021 годзе чэшская паліцыя заявіла, што абвясціла ў вышук дваіх мужчын з расійскімі пашпартамі, выдадзенымі на імя Руслана Башырава і Аляксандра Пятрова. Гэтых жа людзей улады Брытаніі называлі кадравымі супрацоўнікамі ГРУ і абвінавачвалі ў датычнасці да замаху на Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію ў Солсберы.

Увосень 2018 года праект Bellingcat і выданне The Insider апублікавалі расследаванне, згодна з якім сапраўднае імя Башырава — Анатоль Чапіга, а Пятрова — Аляксандр Мішкін.

У Крамлі дачыненне супрацоўнікаў ГРУ да выбухаў на складах у Чэхіі і атручвання Скрыпалёў адмаўляюць.

Чытайце таксама:

«Наш прэзідэнт стаў ваенным злачынцам». Афіцэр ФСА, які працаваў з Пуціным, уцёк з Расіі і даў інтэрвʼю

СМІ: За рассыланнем бомбаў па пошце ў Іспаніі стаіць ГРУ

Памятаеце Чапігу-Башырава? Яго знайшлі на фота з вяселля дачкі генерала ГРУ

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
17
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
15