Фота з сайта trthaber.com
Суд у Стамбуле прысудзіў выканаўцу тэракту ў цэнтры горада да сямі пажыццёвых тэрмінаў — 1794 гадоў зняволення — па сукупнасці злачынстваў, паведамляе TRT Haber.
Выбух на вуліцы Ісцікляль адбыўся днём 13 лістапада 2022 года. У выніку загінулі шэсць чалавек, каля 100 пацярпелі.
Ахкам аль-Башыр, грамадзянка Сірыі 1999 года нараджэння, пакінула бомбу на адной з галоўных турыстычных вуліц Стамбула. Яе прысудзілі да сямі пажыццёвых зняволенняў за «парушэнне адзінства і цэласнасці дзяржавы» і «наўмыснае забойства». Усяго па справе праходзілі 36 чалавек.
4
1
0
0
1
0