Кацярына Шаблінская-Іванова, Екатерина Шаблинская-Иванова

Кацярына Шаблінская-Іванова. Фота з яе старонкі Укантакце

Кацярына Шаблінская-Іванова — мінчанка, ёй 33 гады. Пасля школы скончыла Мінскі дзяржаўны каледж кулінарыі.

У 2015-м Кацярына сустрэла свайго былога мужа, увосень 2017-га ў сям'і нарадзілася дзіця. Але праз два гады пара разышлася — у мужчыны цяпер новыя адносіны. Хлопчыку цяпер шэсць гадоў. Невядома, з кім ён жыве.

Старонкі ў сацыяльных сетках дзяўчыны выглядаюць як тыповыя для маладой маці. Рэпосты мемаў з Аднакласнікаў і розных цытатаў, парады для маці, рэцэпты і безліч фота сына ды ягоных дасягненняў.

Кацярына з сынам. Фота з яе старонкі Укантакце

Кацярына з сынам. Фота з яе старонкі Укантакце

Апошняя публікацыя ў сацсетках Кацярыны, якую мы адшукалі, — гэта віншаванне сына з 1 верасня 2023. У гэты дзень ён пачаў свой апошні год у дзіцячым садку. Пасля гэтага жанчына не была анлайн. Імаверна, яна была затрыманая ў гэты час.

Суд над Кацярынай пачнецца 15 мая 2024 года. Яе судзяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў або іншыя дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды дзяржаве).

Па апошнім, самым цяжкім, ёй пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі, а іншыя віды пакарання не прадугледжаныя.

Чытайце таксама:

Маладзенькай беларускамоўнай настаўніцы пагражае да 10 гадоў турмы за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
35