На відэа паказана, як узброеныя сілавікі ўрываюцца з крыкамі ў дом да прадпрымальніка, пагражаючы выламаць дзверы. Мужчыну яны прымушаюць легчы на падлогу.
Як сказана ў паведамленні канала, за каментары беларуса затрымліваў атрад спецыяльнага прызначэння «Шторм». У дом уварвалася як мінімум сем чалавек, шасцёра з іх — узброеныя міліцыянты ў абмундзіраванні.
Затрыманага мужчыну, мяркуючы па ўсім, вінавацяць у «распальванні варожасці ў дачыненні да сілавікоў, падтрымцы пратэсту і закліках да гвалтоўных акцый».
Але па якіх менавіта артыкулах затрыманы прадпрымальнік і што з ім цяпер — невядома.
Чытайце таксама:
У Астраўцы за падпіскі судзілі расіяніна. У яго праверылі тэлефон у цягніку