71-гадовая ўраджэнка Хоцімскага раёна Надзея Ермакова першую частку сваёй кар'еры зрабіла на роднай для Лукашэнкі Шклоўшчыне. Яна была кіраўніцай Шклоўскага аддзялення савецкага Дзяржбанка, намесніцай старшыні Шклоўскага райвыканкама, узначальвала шклоўскія аддзяленні камерцыйных банкаў. 

У 1996 годзе Лукашэнка забраў Ермакову са Шклова ў Мінск, і 15 гадоў яна працавала ў Беларусбанку — спачатку намесніцай старшыні праўлення, а пасля і старшынёй. У 2011 годзе, падчас моцнага валютнага крызісу, Надзея Ермакова пасля адстаўкі Пятра Пракаповіча ўзначаліла Нацыянальны банк і заставалася на гэтай пасадзе да 2014-га. Гэта быў пік яе кар'еры.

Пасля адстаўкі з пасады галоўнага банкіра краіны Ермакова зноў з'явілася ў публічным жыцці ў чэрвені 2020 года, калі пасля таго, як кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка кінуў выклік Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, у банку ўвялі часовую адміністрацыю пад кіраўніцтвам Ермаковай. У студзені яна ўзначаліла Белгазпрамбанк і на пастаяннай аснове. Але кіравала так ім яна ўсяго паўгода, да ліпеня 2021-га. Пасля таго яе перавялі на больш сціплую пасаду члена Назіральнай рады і аднаго з шасці незалежных дырэктараў Белінвестбанка, на якой жанчына знаходзіцца і дагэтуль.

Чытайце таксама:

Сям'я Надзеі Ермаковай здае катэдж у Драздах за $3500 ФОТА

Лукашэнка — Ермаковай: Ты ў цяжкі момант выратавала Белгазпрамбанк і працоўны калектыў

Ермакова патлумачыла, чаму кліентам Белгазпрамбанка не паведамілі пра ўскрыванне ячэек і канфіскацыю каштоўнасцяў

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11