Уладзімір Кухараў. Скрыншот відэа Мінгарвыканкама

Уладзімір Кухараў. Скрыншот відэа Мінгарвыканкама

«Па прапанове жыхароў раёна паркавая зона будзе названая «Космас» у гонар палёту першага касманаўта Беларусі Марыны Васілеўскай. Яна таксама пражывае ў Фрунзенскім раёне, недалёка адсюль, таму гэтая зона будзе названая ў гонар заваявання беларусамі космасу», — падзяліўся падчас суботніка старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Было прынята рашэнне добраўпарадкаваць тут зону адпачынку, ачысціць яе ад кустоў, усталяваць лаўкі, зрабіць дарожкі. Будзе ўсталявана дзіцячая пляцоўка, спартыўная пляцоўка, з'явіцца і канатны гарадок», — дадаў ён.

@nashaniva Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца просты народ #космонавт #космос #беларусь #навіны #нашаніва #лукашенко #беларускаямова ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Натуральна, што зрабіць гэта ўсё збіраюцца да 3 ліпеня.

Марына Васілеўская паляцела ў космас 23 сакавіка, прычым палёт быў адкладзены на двое сутак. 6 красавіка яна вярнулася на Зямлю.

Васілеўскай прысвоена званне Героя Беларусі. Таксама ішла гаворка пра стварэнне ў яе гонар скульптуры. 

Чытайце таксама:

Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Васілеўская будзе атрымліваць пенсію за асаблівыя заслугі

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3