Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Ён паведаміў, што правёў пасяджэнне ў сувязі з сітуацыяй у рэгіёне і падзякаваў ратавальнікам, якія ліквідуюць наступствы ўдару.

«Вельмі важна, каб кожны, каму зараз патрэбна дапамога, яе атрымліваў. І максімальна актыўна працуем з партнёрамі для [атрымання] дадатковых сістэм СПА для Украіны», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

У выніку расійскага абстрэлу Днепрапятроўскай вобласці ў ноч на пятніцу загінулі 7 чалавек, сярод іх двое дзяцей, паведамляе ДСНС Украіны. Яшчэ 34 чалавекі пацярпелі, у тым ліку 1 дзіця.

Мяркуючы па фатаграфіях, размешчаных у тэлеграм-канале Зяленскага, ён пабываў на месцы аднаго з удараў, нанесеных па Дняпры.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1