Скрыншот відэа МУС

Скрыншот відэа МУС

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, але ўсё абярнулася праблемамі для яго самога.

Па якой прычыне мужчына вырашыў паскардзіцца, МУС не паведамляе. Калі міліцыянты прыехалі, мазыранін гасцінна запрасіў іх у свой дом, але толькі затым усвядоміў сваю памылку.

Сілавікі пачулі характэрны пах і неўзабаве знайшлі ў доме самагонны апарат і 300 літраў брагі. Мужчына запэўніваў міліцыянтаў, што гнаў самагон выключна для асабістага ўжывання.

Міліцыянты не паверылі. Яны канфіскавалі ўсю брагу і апарат. А на мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае да 30 базавых штрафу-гэта каля 1200 рублёў.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1