Канфлікт разгарэўся ў сямʼі з трыма дзецьмі. 44-гадовы муж пайшоў жыць да сваёй маці, але неўзабаве прыгадаў, што пакінуў у кватэры жонкі пашпарт. Патэлефанаваў ёй і папрасіў прынесці пашпарт у публічнае месца. Прычыну таксама патлумачыў: маўляў, хоча з ёй развесціся, а без дакумента гэтага ніяк не зрабіць, піша выданне «Белка».
Жанчыну такі варыянт развіцця падзей не задаволіў. Усё ж у сямʼі трое дзяцей, і пакідаць іх без бацькі яна не хацела.
Яна вырвала з пашпарта мужа некалькі лістоў, разарвала іх на дробныя шматкі і выкінула ў сметнік. А ўжо пасля гэтага вярнула дакумент уладальніку.
— Заднім чыслом жанчына раскаялася ў зробленым. Суд Навабеліцкага раёна прызначыў ёй штраф у памеры 1200 рублёў. Але мэты сваёй яна дасягнула. Муж вярнуўся ў сямʼю і ў цяперашні час прэтэнзій не мае, — падзяліўся падрабязнасцямі памочнік пракурора горада Гомеля Аляксандр Шапавалаў.
Чытайце таксама:
Беларусы перастаюць браць шлюб. Затое разводаў — амаль столькі, як і было
«Андрэй мог сказаць: «Астатнія, паглядзі, якія прыгожыя, а ты не. Фу» — Вольга Павук пра былога мужа