Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Андрэй Іванец абмеркаваў з начальнікамі ўпраўленняў адукацыі Мінскай вобласці новыя падручнікі гісторыі. Дапаможнік для 10-га класа ўжо практычна гатовы, ён праходзіць тэставанне ў 14-ці школах краіны.

Чакаецца, што па новым падручніку дзесяцікласнікі будуць вывучаць гісторыю ўжо ў наступным навучальным годзе. У ім анансавалі больш зручны шрыфт, а таксама больш цесную сувязь гісторыі Беларусі з сусветнай гісторыяй, паколькі два прадметы аб'яднаюць у адзін, паведамляе «Мінская праўда».

Чыноўнікі таксама закранулі падручнік для 11-га класа, які будзе тэставацца ў наступным годзе. Іванец заявіў, што з ім усё будзе куды складаней. І анансаваў некалькі магістральных тэм.

Так, па словах Іванца, у дапаможніку павінны будуць адлюстраваць пратэсты 2020 года, рэферэндум 2022-га, а таксама наступныя выбары. Прычым чыноўнік лічыць, што на гэтыя тэмы неабходна адвесці цэлы раздзел, а не пару старонак, для таго, каб «школьнікі разумелі: гісторыя творыцца тут і цяпер».

З якіх пазіцый аўтары новага падручніка будуць распавядаць пра падзеі 2020 года, здагадацца няцяжка. Улады ўжо выкарыстоўваюць тэму пратэстаў у прапагандзе ў школе. Так, фатаграфіі з пратэстаў уключаныя ў падручнікі па новым факультатыве «Генацыд беларускага народа».

Аўтары дапаможніка праводзяць прамыя антыгістарычныя паралелі паміж калабарацыяністамі часоў Другой сусветнай вайны і пратэстоўцамі з нацыянальнымі сцягамі супраць гвалту і фальсіфікацый у 2020-м. Нацыянальная сімволіка ў гэтых падручніках называецца «нацысцкай».

Чытайце таксама:

У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс

«Калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць». Журналісты паспрабавалі знайсці беларуска-расійскі падручнік па гісторыі

«Плачу за вучобу, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах». Беларусы расказалі, што думаюць пра забарону на адукацыю за мяжой

«Сумесныя з Расіяй падручнікі непатрэбныя». Ціханоўская рэзка пракаментавала навіну пра супольныя дапаможнікі

У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
29