Арына Сабаленка. Фота: Getty Images

Арына Сабаленка. Фота: Getty Images

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўключана ў спіс самых перспектыўных еўрапейскіх лідараў да 30 гадоў. Актуальны штогадовы спіс прадставіў часопіс Forbes.

25-гадовая другая ракетка свету трапіла ў раздзел «Спорт і гульні».

У 2023 годзе Сабаленка стала шостай у спісе самых высокааплатных спартсменак свету — беларуска зарабіла 14,7 мільёна долараў.

Forbes адзначае, што Сабаленка прыцягвае спонсараў, нягледзячы на праблемы, з якім сутыкаюцца беларускія і расійскія спартоўцы пасля пачатку буйнамаштабнай вайны ва Украіне.

Так, тэнісістка супрацоўнічае з Nike, Whoop і Wilson Sporting Goods, а таксама заключыла партнёрскія пагадненні з мексіканскім брэндам Maestro Dobel Tequila і амерыканскай кампаніяй Leaf Trading Cards, якая выпускае спартыўныя карткі. Акрамя таго, беларуска актыўна інвестуе. Таксама летась Сабаленка з'явілася ў дакументальным фільме Netflix.

Пры складанні рэйтынгу Forbes улічвае тысячы матэрыялаў пра герояў, а таксама меркаванні экспертаў. Кандыдатаў ацэньвалі па розных крытэрыях, у тым ліку па памеры актываў, даходах, маштабе асобы і ўплыву.

Сабаленка — экс-першая ракетка свету, двухразовая чэмпіёнка Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў адзіночным разрадзе. За кар'еру яна зарабіла амаль 23 мільёны долараў прызавых.

Чытайце таксама:

Беларусь мае пакуль усяго 16 алімпійскіх ліцэнзій

Арына Сабаленка падзякавала прыхільнікам за падтрымку ў цяжкі час

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1