Фота: OZON.

Фота: OZON.

У адной з крамаў Ліды кантралёры з Дзяржстандарту выявілі небяспечную туалетную ваду для жанчын расейскай вытворчасці.

Туалетная вада Prestige №6 Eclat не адпавядала патрабаванням па бяспецы. Пры яе вытворчасці выкарыстоўвалі інгрэдыент гідраксізагексіл 3-цыклагексен карбаксіальдэгід — ён забаронены ў парфумернай прамысловасці, паведамляе БелТА.

Гэты сінтэтычны араматызатар пры доўгім кантакце са скурай выклікае алергію і нават жаночае бясплоддзе.

Па выніках праверкі Дзяржстандарта продаж гэтай туалетнай вады забаронены, узоры канфіскаваныя з крамы.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрылася першая крама касметыкі «Летуаль»

У Беларусі, здаецца, забаранілі гарбаты «Прынцэса Кандзі» і «Прынцэса Нуры», «Tess» і каву «Жакей»

У Брэсцкай вобласці знялі забарону на вываз тавараў у Польшчу

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
2