Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Падчас затрымання Чуркін на камеру гаворыць, што, маўляў, здымаў размяшчэнне «Іскандэраў», каб потым перадаць кадры УСУ. Такое заданне беларусу нібыта далі ў ГУР МА Украіны.

У якасці пацвярджэння, што Чуркін, маўляў, быў завербаваны спецслужбамі Украіны, аўтары сюжэту дэманструюць ролік, дзе мужчына на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне.

Вядучая перадачы гаворыць, што цяпер Чуркіна падазраюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК).

Раней Павел Чуркін быў асуджаны ў 2021 годзе на год калоніі за абразу Лукашэнкі (артыкул 368). Адбываў пакаранне ў турме №4 ў Магілёве і 24 мая 2022 года выйшаў на волю.

Чытайце таксама:

Прапаведніка Мельянца арыштавалі яшчэ на 12 сутак 

Экс-палітзняволеная па справе Tut.by расказала пра свае стартапы, турму і жыццё ў Грузіі

Беларус сядзеў на «хіміі», а яго асудзілі на 15 сутак

На волю выйшлі палітзняволеныя бацька і сын. Яны былі за кратамі са жніўня 2020 года

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
44