Юрый Сянько. Фота: СБ.

Юрый Сянько. Фота: СБ.

Новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько расказаў, якія задачы ставіць перад арганізацыяй. Па словах экс-старшыні Мытнага камітэта, прафсаюзы павінны рабіць так, каб работнікі на прадпрыемстве не задумваліся пра законы.

«Важная задача нашаму работніку, члену прафсаюза, які працуе на вытворчасці, не задумвацца над тым, ці ведае ён дакладна асновы працоўнага, альбо грамадзянскага, альбо адміністрацыйнага заканадаўства. Ён павінен выконваць свае працоўныя абавязкі. Задача — абараніць яго інтарэсы, стварыць умовы. Гэта праца прафсаюза», — адзначыў Сянько ў інтэрв'ю дзяржмедыя.

Акрамя таго, новы старшыня ФПБ збіраецца аб'яднаць і кансалідаваць грамадства, каб яно «адзіным фронтам дасягала пастаўленых задач», у тым ліку захавання традыцый, здароўя і іншых каштоўнасцяў.

Сянько на пасадзе кіраўніка ФПБ змяніў Міхаіла Орду, якога прызначылі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўнік Мытнага камітэта ўзначаліў Федэрацыю прафсаюзаў

«НІ дакладна сказала іх абодвух уключыць». Што за новая таямніца беларускай палітыкі?

У Баранавічах, Докшыцах і Пінску — новыя кіраўнікі

Клас
5
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
19