Наталля Малец. Фота: dissidentby.com

Наталля Малец. Фота: dissidentby.com

Да пенсіі жанчына працавала прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльным пытанням Інстытута кіраўнічых кадраў Акадэміі кіравання.

У студзені 2023 ёй самой прысудзілі паўтара года хатняй хіміі (па арт. 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады). Следчы камітэт вінаваціў жанчыну ў тым, што ў сакавіку 2021 яна ў тэлеграме пісала «абразы на адрас прадстаўнікоў улады». 

Але на гэтым пераслед не скончыўся.

У верасні 2023, яшчэ падчас адбыцця пакарання, яе змясцілі ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

«Увагу праваахоўнікаў прыцягнула падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў. Ледзь не штодня яна адпраўляла розныя сумы на рахункі грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах. (…) Фігурантка пераводзіла грошы выключна асобам, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.

Прасцей кажучы, спачувала і дапамагала тым, хто займаўся падрыўной дзейнасцю ў дачыненні да Беларусі, удзельнічаў у масавых беспарадках, граміў гарадскую інфраструктуру, ужываў гвалт у дачыненні да праваахоўнікаў, публікаваў іх асабістыя даныя ў сетцы інтэрнэт», — так трактуе яе ўчынкі СК.

У снежні 2023-га яе ўключылі ў склад экстрэмісцкага фарміравання «Лісты салідарнасці Беларусь 2020». Гэта была фэйсбук-суполка, дзе людзі дзяліліся лістамі ад палітвязняў.

«Усяго жыхарка Брэста ажыццявіла не менш за 125 паштовых грашовых пералічэнняў на адрас не менш за 114 асоб на суму больш за 1500 рублёў», — піша СК.

Адметна, што ахвяраванні яна, мяркуючы па ўсім, рабіла з уласнай пенсіі.

Жанчыну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ёй пагражае да шасці гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

На волю выйшлі палітзняволеныя бацька і сын. Яны былі за кратамі са жніўня 2020 года

«Можа, мы па-рознаму разумеем слова плато?» Стрыжак пярэчыць Коршунаву

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

Клас
9
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
22
Абуральна
110