Крысціна Дыдышка-Чаркашына

Крысціна Дыдышка-Чаркашына. Фота з яе старонкі ва Укантакце

Дзяўчыну клічуць Крысціна Дыдышка-Чаркашына. Яна нарадзілася ва Узбекістане, але з дзяцінства жыла ў Беларусі — у аграгарадку Друцкаўшчына Нясвіжскага раёна.

Крысціна зарэгістраваная як індывідуальная прадпрымальніца ў сферы «Дзейнасць рэстаранаў».

Згодна з пастановай суда, Крысціна ўдзельнічала ў пратэстах у Баранавічах з 9 на 10 жніўня 2020 года. За гэта ёй прызначылі год калоніі з адтэрміноўкай да моманту, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады.

У Юрыдычнай службе «Вясны» звяртаюць увагу на артыкул 93 Крымінальнага кодэкса. У выпадку, калі ў жанчыны ёсць дзіця ўзростам да трох гадоў або яна цяжарная, то суд можа даць ёй магчымасць адтэрміноўкі да часу, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады. Гэта магчыма, калі прысуд не большы за пяць гадоў калоніі.

Калі дзіцяці споўніцца тры гады, то суд вырашае, што рабіць далей: адправіць адбываць пакаранне, змягчыць яго або звольніць ад пакарання зусім.

Невядома, колькі гадоў дзіцяці Крысціны або яна яшчэ цяжарная, у сацсетках яна пра гэта не піша.

Адначасова з Крысцінай Дыдышка-Чаркашынай судзілі Івана Дыдышку. Ён атрымаў 2 гады калоніі.

Чытайце таксама:

Удзельніку пратэстаў у Баранавічах далі 25 гадоў асобага рэжыму. Але ёсць нюанс

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
35