Вялікдзень у Малінаўцы. Фота: «Наша Ніва»

Вялікдзень у Малінаўцы. Фота: «Наша Ніва»

У мінулую нядзелю Варфаламей накіраваў самыя цёплыя віншаванні ўсім цэрквам-сёстрам, якія ўжо святкуюць Вялікдзень. У той жа час ён у сваім пасланні заявіў, што раздзельнае святкаванне з'яўляецца «скандалам».

У гэтым годзе католікі і пратэстанты, а таксама праваслаўныя ў Фінляндыі, святкавалі Вялікдзень 31 сакавіка. Праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень 5 мая.

У наступным годзе святкаванні Вялікадня ва Усходніх і Заходняй Цэрквах прыпадае на адзін дзень — 20 красавіка.

Патрыярх падкрэсліў, што шчыра спадзяецца і моліцца, каб гэтае сумеснае святкаванне ў наступным годзе было не выпадковай разавай падзеяй, а пачатковай іскрай для далейшых старанняў па аб'яднанні даты Вялікадня.

Розныя даты Вялікадня на Усходзе і Захадзе абумоўлены рознымі спосабамі яго вылічэння. Напрыклад, праваслаўныя цэрквы, якія жывуць паводле новаюліянскага календара, вызначаюць дату Вялікадня іншым спосабам, чым заходнія Цэрквы, якія правялі грыгарыянскую рэформу календара ў XVI стагоддзі.

У крайнім выпадку даты Вялікадня могуць мець розніцу да пяці тыдняў. Такі выпадак мае месца сёлета.

Чытайце таксама:

Прафесар расказаў, колькі яек можна з'есці на Вялікдзень і як доўга можна трымаць вараныя яйкі на стале

Як прыгожа, але экалагічна красіць яйкі да Вялікадня

Каталіцкія манашкі ў Мінску зладзілі на Вялікдзень прабег на самакатах 

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0