Ёзэфіна Паўль займае пасаду міністаркі па справах дзяцей, моладзі, сям'і, роўнасці, бежанства і інтэграцыі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія з 2022 года.

Каця Маер — міністарка дэмакратыі і юстыцыі Саксоніі са снежня 2019 года. Маер расказвае, што закахалася ў калегу ва ўзросце каля 30 гадоў, а да гэтага была ў адносінах з мужчынамі.

Фота: сацсеткі міністрэсаў

Фота: сацсеткі міністрэсаў

Палітыкі кажуць, што іх каханне — гэта адносіны на адлегласці, яны ездзяць паміж Паўночным Рэйнам-Вестфаліяй і Саксоніяй. І пачынаюць дзень разам: «Мы разам п'ем каву праз FaceTime кожную раніцу а 6:30». Пара прызнаецца, што яны «падміргваюць адна адной» у Федэральнай радзе (Бундэсрат), піша Bild.

Як кажуць закаханыя, вяселле адбудзецца не раней за верасень — пасля выбараў у парламент Саксоніі.

Маер і Паўль доўгі час самі выступалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў у Германіі, адпаведны закон уступіў у сілу з 1 кастрычніка 2017 года.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Батсваны пагражае падарыць Германіі 20 000 сланоў

Adidas забароніць 44-ы нумар на форме зборнай Нямеччыны

Паўтары тысячы курцоў марыхуаны адсвяткавалі легалізацыю канабісу каля Брандэнбургскай брамы ў Берліне

label.reaction.like
15
label.reaction.facepalm
21
label.reaction.smile
5
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
7