Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Аб гэтым у інтэрв'ю расійскаму палітыку Канстанціну Баравому, які жыве ў ЗША, заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі Барыса Ельцына ў 1996—1998 гадах, начальнік упраўлення КДБ па Маскве і Маскоўскай вобласці пасля путчу ГКЧП у 1991 годзе Яўген Савасцьянаў.

«Найбольш верагоднае развіццё падзей — Украіне ўсё ж атрымаецца адбіцца, атрымаецца завалодаць прычарнаморскай зонай і, можа быць, нават часткай прыазоўскай зоны. З гэтых пазіцый, магчыма, будзе дасягнута спыненне ваенных дзеянняў.

У рамках перамоваў на далёкую будучыню можа пайсці гаворка аб тым, каб, прызнаўшы суверэнітэт Украіны над усёй яе тэрыторыяй, Расія на нейкі тэрмін пагодзіцца арандаваць частку тэрыторый — палову Крыма, частку Данбаса і Луганска.

Яўген Севесцьянаў Евгений Севостьянов Evgeniy Sevostyanov

Яўгеній Севасцьянаў падчас інтэрв'ю. Скрын відэа: borovonovodvo / YouTube

Тым больш сродкаў на аднаўленне Данбаса і Луганска спатрэбіцца нямерана. Я думаю, што тут могуць з задавальненнем перакласці задачу аднаўлення гэтых рэгіёнаў на плечы Расіі», — сказаў Савасцьянаў і дадаў, што ў яго няма сумневаў у тым, што пры паступленні ў дастатковай колькасці ўзбраення Украіне яна вельмі хутка вырашыць праблему паўднёвага фронту.

Чытайце яшчэ:

Украіна нарошчвае вытворчасць уласнай зброі, але ці дастаткова хутка?

Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS

У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна

Клас
28
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2