З кастрычніка 2020 па люты 2022 года жыхар Хойнікаў пакінуў больш за 1500 «абразлівых» каментароў пад допісамі ў тэлеграме, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Мужчына нібыта каментаваў фатаграфіі прадстаўнікоў улады ў тэлеграм-канале «экстрэмісцкага фармавання».

Следства ўстанавіла 148 фактаў «злачыннай дзейнасці» пенсіянера.

На яго завялі крымінальныя справы

  • па артыкулах аб паклёпе (артыкул 188 КК),
  • публічнай абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК),
  • абразе суддзі (артыкул 391 КК),
  • і незаконным захоўванні боепрыпасаў (частка 2 артыкула 295 КК).

Мужчыну ўзялі пад варту.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя прысуды 8 з 17 чалавек, якіх учора судзілі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат нібыта за падпал чырвона-зялёнага сцяга

51-гадоваму айцішніку з Мінска пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14