З 4 красавіка паўторна згенераваць пін-код карткі можна ў аддзяленнях банка. Раней гэтая паслуга была даступная толькі ў інтэрнэт-банкінгу і дадатку M-Belarusbank.

Плата за паўторную генерацыю пін-кода ў аддзяленні банка складзе 5 рублёў, паведамляецца на сайце банка.

Паслуга таксама даступная, калі пін-код быў згублены або стаў вядомы старонняй асобе (у гэтым выпадку няма неабходнасці вырабляць дублікат карткі). Паўторная генерацыя пін-кода ажыццяўляецца праграмна.

Паслуга можа быць аказана пры наступных умовах: картка не знаходзіцца ў стоп-лісце; тэрмін дзеяння карткі не мінуў; картка актыўная і знаходзіцца ў кліента.

Чытайце таксама:

Памянялі закон аб крэдытных гісторыях. Што зменіцца?

Адзін з банкаў перастане прымаць пяцірублёвыя купюры

У Беларусі прапануюць у пяць разоў зменшыць максімальны плацеж гатоўкай

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0